2015-09-19 12:28:00

Пантыфік наведаў базыліку Санта Марыя Маджорэ


18 верасня 2015 г. папа Францішак здзейсніў прыватны візіт у рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ, каб даверыць апецы Маці Божай сваё Апостальскае падарожжа на Кубу, у ЗША і сядзібу ААН у Нью-Ёрку. Каля святыні Святога Айца сустрэлі члены капітула базылікі і яе арцыпрэзбітэр кардынал Сантас Абрыл-і-Кастэла. 

Пантыфік усклаў кветкі да алтара перад абразом Маці Божай “Salus Populi Romani” – Апякункі рымскага народу і правёў тут некалькі хвілін у маўклівай малітве.








All the contents on this site are copyrighted ©.