2015-09-17 14:15:00

Францішак: на Блізкім Усходзе знішчаюцца сумленні людзей


Сярод першых ахвяраў крызісу на Блізкім Усходзе знаходзяцца сумленні людзей, адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі спецыяльнага ватыканскага пасяджэння па праблеме гуманітарнага крызісу ў Сірыі і Іраку. У форуме, арганізаваным Папскай радый “Cor Unim” прымаюць удзел шматлікія курыяльных іерархі, прадстаўнікі ААН і больш чым 30-ці каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія дзейнічаюць у рэгіёне.

Гуманітарныя драмы, якія трываюць на Блізкім Усходзе ствараюць “акіян болю” асабліва самым бедным, жанчынам, дзецям і пажылым людзям, падкрэсліў Францішак. “У Сірыі і Іраку зло знішчае будынкі і інфраструктуру, але перш за ўсё сумленне людзей”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што канфлікты ў Сірыі і Іраку маюць жудасныя наступствы для людзей і культурнай спадчыны. “Мільёны асобаў знаходзяцца ў хвалюючай сітуацыі тэрміновай патрэбы, вымушаныя пакінуць свае родныя землі. Ліван, Іарданія, Турцыя сёння нясуць на сябе цяжар мільёнаў бежанцаў, якіх шчыра прынялі”, - заўважыў Пантыфік. Перад абліччам “гэтага сцэнарыю і канфліктаў, якія пашыраюцца і трывожным чынам парушаюць унутраную і рэгіянальную раўнавагу, міжнародная супольнасць не здаецца здольнай знайсці адпаведныя рашэнні, у той час як гандляры зброяй працягваюць рабіць свае справы”, сказаў Папа.

Паводле Францішка, неабходна знайсці вырашэнне канфлікту, якое б не было гвалтоўным, “бо насілле стварае толькі новыя раны”. Ён заклікаў каталіцкія дабрачынныя арганізацыі надаць асаблівую ўвагу матэрыяльным і духоўным патрэбам самых слабых і безабаронных жыхароў рэгіёну. Папа нагадаў, што мільёны дзяцей у зоне канфлікту пазбаўлены магчымасці атрымліваць адукацыю, а хрысціяне пазбаўляюцца права жыць на зямлі, на якой пражывалі стагоддзямі і заклікаў адказаць на гэтыя выклікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.