2015-09-14 14:29:00

Папскія дарадчыкі пачалі чарговае пасяджэнне


14 верасня 2015 г. у Ватыкане пачалося адзінаццатае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі. Яе праца будзе працягвацца да 16 верасня. Папа Францішак традыцыйна прысутнічае на ўсіх сустрэчах Рады за выключэннем той, якая адбываецца раніцай у сераду, паколькі заняты на агульнай аўдыенцыі.

Папярэдняе пасяджэнне групы дзевяці кардыналаў праходзіла 8-10 чэрвеня 2015 г. Падчас яго былі прыняты рашэнні пакліканыя спрыяць удасканаленню абароны непаўналетніх у Касцёле, а таксама быў зацверджаны праект рэформы ватыканскіх СМІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.