2015-09-11 09:58:00

Аргентына: рэкордныя ахвяраванні на “Caritas”


На працягу пантыфікату папы Францішка адзначаецца значнае павелічэнне колькасці ахвяраванняў на карысць каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Аргентыне. У 2015 г. было сабрана на 39,6% або на 5 млн. еўра больш, чым год таму. Сёлетняму збору ахвяраванняў спадарожнічаў заклік Святога Айца: “Усё, чым дзелімся з іншымі, памнажаецца!”. Папа прамовіў гэтыя словы ў 2013 г., наведваючы фавэлы ў Рыа-дэ-Жанейра. 

З сабраных сродкаў аргентынскае аддзяленне “Caritas” не толькі аказвае дапамогу самым патрабуючым, але таксама выдае мікракрэдыты і праводзіць курсы прафесійнай падрыхтоўкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.