2015-09-08 08:35:00

Ватыканскія парафіі дадуць бежанцам не толькі жыллё


Пасля закліку папы Францішка да салідарнасці з бежанцамі дзве ватыканскія парафіі – св. Ганны і базылікі св. Пятра – прымуць дзве сям’і мігрантаў. Ім будзе прадстаўлена не толькі жыллё. Бацькам сем’яў будзе знойдзена праца, каб маглі годна праводзіць час, а затым паступова пачаць інтэгравацца ў італьянскае грамадства ці пераехаць у іншае месца, згодна са сваімі патрэбамі. Гэтымі планамі падзяліўся з Ватыканскім радыё пробашч парафіі св. Ганны айцец Бруна Сільвестрыні.

Законнік распавёў, што яго парафія знаходзіцца пры самым уваходзе ў Ватыкан. Яе касцёл адкрыты на працягу ўсяго дня і ў яго заходзіць вялікая колькасць людзей. Многія з іх патрабуюць дапамогі, якая аказваецца ў супрацоўніцтве з Апостальскай элемазінарыяй і парафіяльным аддзяленнем “Caritas”.

Парафія прапануе таксама дапамогу спецыялістаў у розных галінах, які дапамагаюць у якасці валанцёраў людзям у складаных сітуацыях. Тут патрабуючыя могуць атрымаць вопратку і прадукты харчавання, а таксама духоўную і маральную падтрымку. 

З заклікам да парафій, рэлігійных супольнасцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе прыняць па адной сям’і бежанцаў, папа Францішак звярнуўся 6 верасня 2015 г. пасля малітвы “Анёл Панскі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.