2015-09-07 07:44:00

Францішак: узвядзенне бар’ераў для бежанцаў – насілле


Папа Францішак рашуча асудзіў ўсялякія формы насілля. “Насіллем з’яўляецца таксама ўзвядзенне сценаў і бар’ераў для стрымання людзей, якія шукаюць мірнага месца”, - падкрэсліў Святы Айцец ў пасланні да удзельнікаў XXVIII Міжнароднай сустрэчы з цыклу “Людзі і рэлігіі”, якая праходзіць 6-8 верасня 2015 г. у Тыране, па ініцыятыве экуменічнай дабрачыннай арганізацыі “Супольнасць св. Ігідзія”.

“Насіллем з’яўляецца таксама адмаўленне людзей, якія ўцякаюць ад нечалавечых умоваў у надзеі на лепшую будучыню”, - сцведзіў Папа і дадаў, што хрысціяне павінны актыўна супрацьстаяць войнам і гвалту.

Нельга скарыцца перад абліччам трываючых войнаў і канфліктаў, насілля і абмежавання рэлігійнай свабоды, адзначыў Святы Айцец. Ён заклікаў вернікаў не заставацца абыякавымі да людзей пакутуючых па гэтых прычынах.

Францішак звярнуў увагу на тое, што вера ў Бога дае надзею і магчымасць дасягнуць міру, бо ён “знаходзіцца ў цэнтры” ўсіх рэлігійных традыцый хрысціянства. Таксама і ўсе рэлігіі пакліканы адважна крочыць да гэтай мэты, бо “сапраўдная рэлігія – гэта крыніца міру, а не насілля”. “Забойствы ў імя Бога, з’яўляюцца вялікім блюзнерствам, а дыскрымінацыя людзей у імя Бога – гэта не па-людзку”,- напісаў у сваім пасланні Папа.

Святы Айцец выказаў задавальненне з той прычыны, што “Супольнасць св. Ігідзія” абрала месцам правядзення сваёй сустрэчы Тырану, дакладна ў 20-ю гадавіну заканчэння вайны на Балканах. Папа нагадаў, што Албанія была пунктам яго першага замежнага падарожжа ў Еўропу. Гэта краіна стала сімвалам мірнага суіснавання рэлігій пасля доўгіх гадоў пакутаў, а досвед шматлікіх мучанікаў паказаў сілу веры, якая не аслабла пад прыгнётам зла, заўважыў ў сваім звароце папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.