2015-09-07 09:33:00

Кс. Ламбардзі аб закліку Папы да салідарнасці з мігрантамі


Заклік Папы аб неабходнасці прыняцця па адной сям’і мігрантаў тычыцца каталіцкіх парафій, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе, а не толькі ў яе некаторых частках, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. “Папа хоча, каб ва ўсёй Еўропе – менавіта ва “усёй” Еўропе, а не толькі ў яе пэўных асобных частках – хрысціянскія супольнасці сталі натхняльніцамі гасціннасці ў сітуацыі, калі цяжар праблемаў бежанцаў і мігрантаў праяўляецца, як найбольш актуальная і тэрміновая мяжа канкрэтнай салідарнасці на кантынентальным гарызонце”, - сказаў прадстаўнік Святога Пасаду.

Заклік да салідарнасці і адкрытасці да бежанцаў, гэта крэатыўны і шчыры адказ, які нарадзіўся ў сэрцы Папы ў кантэксце падрыхтоўкі да Юбілею Міласэрнасці, які павіннен рэалізавацца асабліва праз справы, і не тычыцца вызначанага раней арганізацыйнага і дзейснага плану, заўважыў кс. Ламбардзі.

Калі Папа кажа аб парафіях, ён мае на ўвазе менавіта парафіяльныя супольнасці, як супольнасці ўключаныя ў тэрыторыю, а не толькі пробашчаў з “кананічнымі” дамамі; парафіяльныя супольнасці могуць знайсці ў розных формах адпаведныя шляхі для прыняцця мігрантаў, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку

Акцэнтуючы ўвагу на звароце Папы да манаскіх супольнасцяў, кс. Ламбардзі ўзгадаў словы Святога Айца, прамоўленыя 10 верасня 2013 г., падчас яго візіту ў цэнтр дапамогі бежанцам “Astalli” у Рыме: “Пан кліча з большай адвагай і шчодрасцю жыць гасціннасцю ў супольнасцях, дамах, пустых кляштарах. Дарагія законнікі і законніцы, пустыя кляштары не патрэбны Касцёлу для таго, каб перарабляць іх у гатэлі і зарабляць грошы. Пустыя кляштары не нашы, яны для цела Хрыста, якім з’яўляюцца бежанцы. Канешне, гэта не проста, патрэбны крытэрыі, адказнасць, але патрэбна таксама і адвага. Мы робім шмат, магчыма пакліканы рабіць яшчэ больш, з рашучасцю прымаючы і дзелячыся тым, што Провід нам даў, каб служыць”. 

Кс. Ламбардзі ўдакладніў, што кажучы пра дзве ватыканскія парафіі, якія прымуць бежанцаў, Пантыфік меў на ўвазе парафію св. Ганны і базыліку св. Пятра, якія з’яўляюцца дзвюма рознымі структурамі і знойдуць належны спосаб, каб адказаць на заклік Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.