Ватыканская аптэка перадала адной з рымскіх структур, якая аказвае дапамогу мігрантам, каля 50 кг антыкароставых лекаў, 100 упаковак антыбіётыкаў і антыгістамінных прэпаратаў, 50 упаковак антыгрыбковых мазяў.
“Вельмі важна ведаць, што Ватыканская аптэка – гэта не крама, не прадпрыемства
мэтай якога з’яўляецца прыбытак. Фундаментальнае заданне Ватыканскай аптэкі – чыніць
дабро іншым”, - распавёў брат Рафаэль Чыза Рамірэс, дырэктар установы. “Мы адкрыты
для ўсяго свету, у тым сэнсе, што маем лекі, якіх няма ў Італіі і ў многіх іншых частках
свету”,- дадаў ён.
Карыстацца паслугамі Ватыканскай аптэкі могуць не толькі асобы, якія працуюць у Ватыкане
ці ўстановах Апостальскай Сталіцы, але ўсе, па прад’яўленні медыцынскага рэцэпту.
Аптэка мае адну з самых вялікіх у свеце колькасць наведвальнікаў: штодзённа тут абслугоўваецца
каля 2000 чалавек.
Структура мае ўласную лабараторыю, у якой вырабляюцца лекі і мазі. Вытворчасць антыкароставых прэпаратаў тут пачалася, каб адказаць на патрэбы тысяч мігрантаў, якія штогадова прыбываюць у Італію. Ватыканская аптэка рэгулярна аказвае дабрачынную дапамогу патрабуючым праз пасярэдніцтва Апостальскай элемазінарыі і асабіста яе кіраўніка – арцыбіскупа Конрада Краеўскага. Грошы, якія зарабляе ўстанова, ідуць на дабрачынны ініцыятывы Святога Айца.
All the contents on this site are copyrighted ©. |