2015-09-05 11:30:00

Папа адзначыў важнасць сямейных адносін у парафіях


5 верасня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў міжнароднага каталіцкага руху “Парафіяльныя евангельзацыйныя ячэйкі”. Сустрэча прайшла з нагоды зацвярджэння Апостальскай Сталіцай статутаў гэтага аб’яднання, якое адбылося ў красавіку 2015.

Місійнае заданне “абвяшчэння прыгажосці Евангелля” патрабуе ўважлівага слухання голасу Святога Духа. Ён працягвае “прамаўляць да свайго Касцёла і падштурхоўвае яго праходзіць сцежкамі, якія часам малавядомыя, але вызначальныя на евангелізацыйным шляху”, сказаў Папа. 

Перад абліччам стомленасці ці часовых цяжкасцяў важна “заставацца вернымі гэтаму слуханню Пана” і не апускаць рукі. Вернасць Божаму Слову – гэта стымул для пераадолення розных перашкодаў, якія сустракаюца на евангелізацыйным шляху, падкрэсліў Францішак.

Папа высока ацаніў уклад “Парафіяльных евангельзацыйных ячэек” ва ўстанаўленне сямейнага стылю адносін у касцёльных супольнасцях. “Хатнія сустрэчы для дзялення радасцямі і чаканнямі прысутнымі ў сэрцы кожнага чалавека, гэта сапраўдны досвед евангелізацыі, вельмі падобны на той, які быў у першыя часы Касцёла”, - сказаў ён. 

Пантыфік заклікаў членаў руху быць адкрытымі на ўсіх для дзялення досведам прысутнасці Бога і любоўю. “Евангелізацыя мае моцную патрэбу ў адкрытасці, бо адным з першых знакаў адзінства, да якога мы пакліканы – з’яўляецца сведчанне аб Хрысце, якога сустрэлі ў нашым жыцці”, - заўважыў Святы Айцец.

Францішак заклікаў знаходзіць сілы для дзялення прыгажосцю веры ў Эўхарыстыі, бо ў ёй адбываецца сустрэча з бязмежнай любоўю Бога  і даецца канкрэтнае сведчанне таго, што Касцёл – “гэта бацькоўскі дом у якім ёсць месца для кожнага з яго складаным жыццём”.








All the contents on this site are copyrighted ©.