2015-09-04 08:46:00

Папа нечакана наведаў цэнтр Рыму


3 верасня 2015 г. папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт у цэнтр Рыма. Святы Айцец наведаў краму оптыкі, каб замяніць лінзы на сваіх акулярах. Папа прыбыў на аўтамабіле ў якім быў прысутны толькі яго шафёр. Ён увайшоў у краму і сказаў, што яму трэба замяніць лінзы. Пантыфік адмовіўся ад новай аправы, спаслаўшыся на тое, што не жадае траціць шмат грошай. 

Вестка аб прысутнасці Папы хутка разляцелася сярод турыстаў і мясцовых жыхароў, якія сабраліся каля крамы і фатаграфавалі праз вакно, як яе супрацоўнікі абслугоўвалі Святога Айца. Візіт Пантыфіка прыцягваўся каля 40 хвілін. Калі лінзы былі заменены, ён развітаўся з прысутнымі і вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.