Кардынал Герхард Людвіг Мюлер папярэдзіў аб небяспецы прыняцця памылковага накірунку на Сінодзе Біскупаў, які пройдзе ў Ватыкане 4-25 кастрычніка 2015 г. на тэму “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і свеце”. На думку аднаго з бліжэйшых супрацоўнікаў Святога Айца, такім памылковым напрамкам з’яўляецца засяроджванне ўвагі на супярэчлівых пытаннях.
Тэмы дапушчэння ці недапушчэння да св. Камуніі разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах ці тыя, што тычацца саюзаў гомасексуальных, нельга лічыць галоўнымі для душпастрыскага служэння ў будучыні, сказаў іерарх. Ён таксама раскрытыкаваў спробы разбурэння каталіцкага навучання аб сужэнстве, набліжаючы яго да пазіцыі, якая б адпавядала чаканням грамадства. У гэтым кантэксце пурпурат звярнуў увагу на змаганне СМІ з асобамі вернымі навучанню Касцёла і іх прадстаўленне ў якасці супернікаў Святога Айца.
Нямецкі кардынал перакананы, што аб’яўленая праўда не павінна прыніжацца чалавекам да людзскіх прапорцый. “Мы павінны ясна пацвердзіць сакрамэнтальны характар сужэнства, яго непарыўнасць, адкрытасць на прыйсце нашчадкаў і фундаментальную ўзаемадапаўняльнасць абодвух полаў. Душпастрыства павінна мець перад вачыма вечнае збаўленне”, прыводзіць словы прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння інфармацыйнае агенцтва “KAI”.
All the contents on this site are copyrighted ©. |