2015-09-02 09:00:00

Папа маліўся ў гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны


Папа Францішак памаліўся аб міры з нагоды чарговай гадавіны заканчэння Другой Сусветнай вайны. Звяртаючыся да вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 2 верасня 2015 г. Пантыфік запэўніў у сваёй гарачай малітве, каб “праз заступніцтва Панны Марыі, сучасны свет ніколі больш не перажыў жахаў і страшэнных пакутаў падобных трагедый”. 

“Гэта таксама вечнае жаданне народаў, асабліва тых, якія з’яўляюцца ахвярамі розных трываючых крывавых канфліктаў. Cярод іх меншасці, хрысціяне, якія падвяргаюцца пераследам. Мы бачым вар’яцтва руйнаванняў. Не будзем забываць пра вытворцаў і гандляроў зброяй, абмытай крывёю шматлікіх нявінных людзей. Няхай ніколі больш не будзе вайны! Гэта сумны вокліч, які з нашых сэрцаў і сэрцаў усіх людзей добрай волі ўзносіцца да Валадара супакою”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.