2015-09-02 11:41:00

Пантыфік правёў тэлемост з вернікамі ЗША


З дапамогай сучасных тэхналогій папа Францішак паразмаўляў з вернікамі ЗША. Тэлемост быў арганізаваны мясцовай тэлевізійнай сеткай “АbcNews” 31 жніўня 2015 г. Яго транляцыя адбудзецца 4 верасня у праграме “World News Tonight”.

Падчас гадзіннай віртуальнай сустрэчы Пантыфік паразмаўляў з некаторымі вучнямі езуіцкай школы ў Чыкага, вернікамі каталіцкай супольнасці Мак-Алена, на мяжы з Мексікай і з групай валанцёраў, якія дапамагаюць бяздомным на вуліцах Лос-Анджэлеса. Гаворка ідзе пра першы зварот Папы да амерыканскіх вернікаў напярэдадні яго візіту ў Злучаныя Штаты. “Я малюся за ЗША і прашу амерыканцаў, каб маліліся за мяне”, - сказаў Пантыфік. 

Францішак прыбудзе ў Вашынгтон 22 верасня 2015 г. пасля двухдзённага візіту на Кубу. Падчас свайго пяцідзённага прыбывання ў Нью-Ёрку і Філадэльфіі ён сустрэнецца з Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай, выступіць з прамовамі перад Кангрэсам і Генаральнай Асамблеяй ААН. Візіт Пантыфіка закончыцца 27 верасня ўрачыстай Эўхарыстыяй у рамках Сусветнай сустрэчы сем’яў.








All the contents on this site are copyrighted ©.