2015-09-02 14:56:00

Кс. Ламбардзі: Папа не змягчае цяжару граху аборту


Даючы ўсім святарам прывілей адпушчэння граху аборту Папа не імкнецца змягчыць ці мінімізіраваць яго цяжар, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў размове з журналістамі. Паводле слоў прадстаўніка Святога Пасаду, “міласэрнасць ёсць”, але святары павінны дапамагчы зразумець цяжкасць “злачынства”, якім з’яўляецца аборт і дапамагчы, асобам якія яго ўчынілі, на шляху навяртання.

Святы Айцец “дэманструе сваё жаданне і намаганні, каб пазачарговы Юбілей быў перажыты ўсімі з вялікім даверам і надзеяй”, а яго рашэнне павінна выражаць “асаблівую шырыню міласэрнасці Пана”, лічыць езуіт.

Кіраўнік Залы Друку нагадаў, што звычайна адпускаць грэх аборту асобам, якія ўчынілі яго, жалеюць за яго і просяць аб прабачэнні, можа мясцовы біскуп ці прызначаны ім святар. У сувязі з Юбілеем Міласэрнасці, і на працягу яго, Святы Айцец даў гэта права кожнаму святару.  

Звяртаючыся да адпаведнага тэксту папы Францішка, кс. Ламбардзі заўважыў, што многія людзі разумеюць аборт павярхоўна, не ўсведамляючы цяжару гэтага  вялікага зла. Прабачэнне павінна адкрыць дзверы навяртання тым, хто здзейніў аборт і паспавядаўся з гэтага граху са шчырым сэрцам, адзначыў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.