2015-09-01 11:42:00

Францішак пра канчатковую сустрэчу з Хрыстом


Надзея на канчатковую сустрэчу з Хрыстом павінна быць падмацавана ў асяроддзі хрысціян “добрымі словамі і добрымі справамі”, а не непатрэбнымі “плёткамі”. Пра гэта заявіў Францішак 1 верасня 2015 г. падчас гаміліі на ранішняй св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты. Эўхарыстыя стала першай пасля летняга перапынку. Святы Айцец спаслаўся на супольнасць з Тэсалонікаў і на Пасланне св. Паўла да яе. Мясцовыя хрысціяне былі “неспакойнымі”, пыталіся апостала “як” і “калі” наступіць вяртанне Хрыста, які лёс чакае памерлых.

Апостал нагадвае, што “дзень Пана” прыйдзе нечакана, і ў яго чаканні трэба “заахвочваць сябе ўзаемна і настаўляць адзін аднаго”, “быць мужнымі” на ўзроўні грамадства, супольнасцяў, парафій. Пантыфік спасаўся на фрэску “Апошні суд” у Сікстынскай капэле і нагадаў, што гэта рэальнасць чакае кожнага, і яе трэба прымаць з надзеяй.

“Мы просім у Пана ласку, каб насенне надзеі, што Ён пасеяў у нашых сэрцах, расло да канчатковай сустрэчы з Ім. Я ўпэўнены, што ўбачу Пана. Я ўпэўнены, што Пан жыве. Я ўпэўнены, што Пан сустрэне мяне – і гэта гарызонт нашага жыцця”, - сказаў на завяршэнне сваёй гаміліі Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.