2015-08-30 12:36:00

Францішак: спыніць злачынствы супраць мігрантаў


Папа Францішак моліцца за ўсіх мігрантаў, целы якіх былі знойдзены 27 жніўня 2015 г. у кузаве грузавіка пакінутага на аўтастрадзе ва ўсходнях Аўстрыі. Пасля малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 30 жніўня 2015 г. Святы Айцец з жалем адзначыў, што шматлікія бежанцы працягваюць губляць жыццё падчас сваіх жудасных пажарожжаў. “Асаблівым чынам я яднаюся з кардыналам Шонборнам – сёння тут прысутным – і ўсім Касцёлам у Аўстрыі, у малітве за 71 ахвяру, сярод якіх чатыры дзіцяці, знойдзеную ў грузавіку на аўтастрадзе Будапешт-Вена. Даверым кожнага з іх міласэрнасці Божай, і папросім Яго дапамагчы нам плённа супрацоўнічаць, каб спыніць падобныя злачынствы, якія абражаюць усю чалавечую сям’ю”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.