2015-08-30 11:21:00

Ватыканскія музеі: аплет для ахвярадаўцаў


З дапамогай новага аплета “Patrum” карыстальнікі смартфонаў і планшэтаў могуць сачыць за рэстаўрацыяй экспанатаў Ватыканскіх музеяў і рабіць ахвяраванні на карысць аднаўлення канкрэтных твораў мастацтва. Электронная праграма, якая дае магчымасць кожнаму чалавеку стаць саўдзельнікам захавання самай вялікай у свеце мастацкай калекцыі, была распрацавана па ініцыятыве асацыяцыі “Patrons of the arts”, якая аб’ядноўвае ахвярадаўцаў Ватыканскіх музеяў. Яна дазваляе таксама абмяркоўваць і каментаваць навіны і новыя прапановы ў сапраўднай віртуальнай супольнасці экспертаў і аматараў мастацтва.

Аплет з’яўляецца платформай для краўдфандынгу. Ён дае магчымасць усім жадаючым выбраць канкрэтныя экспанаты з папскай калекцыі і сачыць за этапамі іх рэстаўрацыі, а таксама ўваходзіць у кантакт з членамі асацыяцыі “Patrons of the arts” і спецыялістамі ў галіне мастацтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.