2015-08-29 11:58:00

Кардынал: гомасексуальнасць – не цэнтральная тэма Сіноду


Падыход Каталіцкага Касцёла да пытання гомасексуальнасці не зойме цэнтральнага месца падчас кастрычніцкага Сінода Біскупаў, звярнуў увагу кардынал Рэйнхард Маркс, арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі. Дыскусіі будуць засяроджаны на сужэнстве і сям’і, а таксама на пытанні разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах, заявіў старшыня нямецкага епіскапату і член Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам у інтэрв’ю тэлеканалу “Phoenix”. Гаворачы пра бягучую дыскусію аб гей і лесбі-парах, кардынал Маркс сказаў, што важна вызначаць людзей не толькі кіруючыся іх сексуальнай арыентацыяй.

Пасяджэнні скліканай папам Францішкам асамблеі будуць праходзіць з 4 па 25 кастрычніка 2015 г. Кардынал Маркс перасцярог ад перабольшаных чаканняў, бо Сінод Біскупаў мае толькі кансультацыйны характар – рашэнне прымае Пантыфік. Тым не менш, у Ватыкане спаткаюцца прадстаўнікі мясцовых Касцёлаў з усяго свету, таму тут будзе прадстаўлены шырокі спектр пунктаў гледжання.








All the contents on this site are copyrighted ©.