2015-08-29 13:27:00

Аўтарытэтнаму ватыканскаму кардыналу – 85 гадоў


Кардынал Поль Пупар, былы старшыня Папскай рады па культуры і Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу 30 жніўня 2015 г. адзначыць свой 85-гадовы юбілей. 27 гадоў, з 1980 г. да сваёй адстаўкі ў 2007 г., іерарх займаў кіруючыя пасады ў Ватыкане. Ян Павел II і яго пераемнік Бэнэдыкт XVI даручалі яму задачы на мяжы паміж верай, культурай, духам часу і дыялогам з рэлігіямі. Шырокую ўвагу прыцягнуў у 2003 г. дакумент яго аўтарства, прысвечаны негатыўнаму ўздзеянню эзатэрычнага руху “New Age”.

Пераемнікам кардынала Пупара на пасадзе старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу з’яўляецца яго суайчыннік кардынал Жан Луі Таран, а на пасадзе старшыні Папскай рады па культуры – італьянец, кардынал Джанфранка Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.