2015-08-28 13:37:00

Нямецкія біскупы і рабіны наведаюць сінагогу ў Рыме


З нагоды 50-годдзя прыняцця на Другім Ватыканскім Саборы дэкларацыі пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій “Nostra Aetate” некаторыя члены Канферэнцыі Біскупаў Германіі і рабіны наведаюць рымскую сінагогу. Падзея адбудзецца 9 верасня 2015 г. Удзельнікі дэлегацыі сустрэнуцца таксама з кіраўніком рымскай юдэйскай супольнасці, рабінам Рыкарда дзі Сэньі.

Сваім візітам у рымскую сінагогу нямецкія іерархі жадаюць выказаць пашану да гэтага месца і асобаў, такіх як кардынала Агасціна Бэа і былы галоўны рабін Рыма Эліа Тоафа, якія сыгралі вызначальную ролю ў рэалізацыі дэкларацыі “Nostra Aetate”, гаворыцца ў паведамленні епіскапату. Падчас Сабору і пасля яго, менавіта сінагога ў Рыме стала цэнтральным месцам дыялогу паміж католікамі і юдэямі; адсюль былі дадзены імпульсы для сустрэчы паміж юдэямі і хрысціянамі ў Германіі, падкрэслілі біскупы. 

Нямецкі епіскапат на працягу многіх гадоў падтрымлівае адносіны з шэрагам аб’яднанняў рабінаў у Германіі. Візіт у рымскую сінагогу з’яўляецца заключным этапам іх святкавання 50-годдзя дэкларацыі “Nostra Aetate”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.