2015-08-25 11:59:00

Святы Пасад вітае правядзенне экафоруму ў Перу


Кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax”, скіраваў прывітанне ўдзельнікам ІІ Тыдня у абарону клімата, які праходзіць 24-28 жніўня 2015 г. па ініцыятыве ўрада Перу ў сталіцы краіны Ліме. Пасланне высокага ватыканскага іерарха было прачытана падчас прэзетнацыі энцыклікі папы Францішка “Laudato si’”, якая адбылася ў першы дзень мерапрыемства. У ёй прынялі ўдзел каля 250 прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх структур, свету палітыкі і навукі, Каталіцкага Касцёла і рэлігійных аб’яднанняў. Дакумент Святога Айца быў прааналізаваны з навуковага, палітычнага, эканамічнага і тэалагічнага пунктаў гледжання.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў форума, ватыканскі іерарх нагадаў пра важнасць “абноўленага выхавання і экалагічнай духоўнасці, якія паспрыяюць саюзу паміж чалавекам і навакольным асяроддзем праз інтэгральнае, экалагічнае і аб’яднальнае навяртанне”. Кардынал Тарксан выказаў пажаданне, каб гэта і іншыя ініцыятывы, прысвечаныя абароне Стварэння, спрыялі “большаму і глыбейшаму экалагічнаму навяртанню, здольнаму прынесці вынікі ў розных сферах чалавечага існавання: у стылі жыцця, адукацыі, дыялогу паміж навукай, культурай і верай, у палітыцы асобных краін і ў сферы міжнародных кантактаў”. “Устанаўленне мірнай гармоніі са Стварэннем патрабуе разважання над нашым стылем жыцця і ідэаламі, каб сузіраць Стварыцеля, які жыве сярод нас і ў тым, што нас акружае”, - падкрэсліў кардынал Тарксан. 

ІІ Тыдзень у абарону клімата праходзіць па ініцыятыве Міністрэрства абароны навакольнага асяроддзя Перу і з’яўляецца этапам падрыхтоўкі да Канферэнцыі па праблемах клімату, якая пройдзе ў Парыжы з 30 лістапада па 11 верасня 2015 г. Мінулы падобны форум праходзіў у Ліме ў 2014 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.