2015-08-25 13:39:00

Салезіянскі павільён на сусветнай выставе


На сусветнай выставе “Expo” у Мілане, паміж павільёнамі Эквадора і Швейцарыі, пабудаваны з дрэва, натуральных валокнаў і металу “Дом Дона Боска”. Такім чынам салезіянская сям’я адзначае юбілей 200-годдзя з дня нараджэння свайго заснавальніка.

Павільён нагадвае школьны клас, а яго дэвіз: “Навучанне маладых – энергія жыцця”. Пасля заканчэння выставы Дом, будаўніцтва якога фінансавалася салезіянскімі выхаванцамі, “пераедзе” у Львоў, дзе будзе служыць у якасці моладзевага цэнтра. 

Эрколе Лукіні, адказны за дзейнасць салезіянскага павільёна, патлумачыў, што “салезіяне – гэта педагогі, занятыя асаблівым чынам у галіне прафесійнай адукацыі, але выхоўваюць не толькі будучых інжынераў, але людзей, якія выкарыстоўваюць тэхніку”. А чалавек, які выкарыстоўвае тэхніку, можа зрабіць выбар, прыдатны для сённяшняга дня і будучыні нашай планеты.

Наведвальнікі павільёна могуць знайсці тут элементы, характэрныя для салезіянскай адукацыйнай сістэмы. Ужо на ўваходзе ілюстраваны тры кіруючыя ідэі Айца Боска: калі хочаш зрабіць нешта добрае, клапаціся аб выхаванні моладзі; у кожнага маладога чалавека ёсць зерне дабра і адукацыя звязана з сэрцам.








All the contents on this site are copyrighted ©.