2015-08-25 11:40:00

На Кубе будуюць першы пасля рэвалюцыі касцёл


На Кубе распачалося будаўніцтва першага пасля рэвалюцыі 1959 года каталіцкага храма. Улады далі дазвол на ўзвядзенне касцёла св. Яна Паўла II у Баія, раёне на ўсходзе Гаваны, паведаміла місійнае агенцтва “Fides”. Ён стане першым з трох новых касцёлаў, будаўніцтва якіх дазволілі камуністычныя ўлады.
 
Ян Павел II здзейніў у 1998 г. візіт на Кубу і разгарнуў новую старонку ў складаных адносінах паміж камуністычнай дзяржавай і Каталіцкім Касцёлам. 19 верасня 2015 г. папа Францішак прыбудзе сюды з трохдзённым візітам. Востраў наведаў у 2012 г. і яго папярэднік Бэнэдыкт XVI.
 
Трэба нагадаць, што ватыканская дыпламатыя і асабіста папа Францішак унеслі значны ўклад у нядаўняе збліжэнне паміж Кубай і Злучанымі Штатамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.