2015-08-24 14:41:00

Францішак практыкуе “персанальны” экуменізм


У пытанні экуменізму, Францішак больш, чым яго папярэднік акцэнтуе ўвагу на асабістых кантактах, супольнай малітве, ініцыятывах і сустрэчах, падкрэсліў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох у інтэрв’ю з нямецкаму інтэрнэт-парталу “katholisch.de”. “Папа рэаліст і ведае, што экумэнізм не ідзе наперад толькі праз тэалагічны дыялог, але таксама праз сяброўскія адносіны, здольныя палегчыць магчымасць размовы пра складаныя тэалагічныя пытанні”, - сказаў ватыканскі іерарх швейцарскага паходжання.

Спасылаючыся на адносіны з пратэстанцкімі Цэрквамі, старшыня Папскай рады адзначыў, што асноўная праблема заключаецца ў тым, што ў сусветным пратэстантызме існуе “велізарная фрагментацыя”. Пастаянна ствараюцца новыя евангелісцкія і пяцідзесятніцкія супольнасці. “Мы прыйшлі да таго, што сёння пяцідзесятнікі з’яўляюцца другімі ў хрысціянстве пасля Каталіцкага Касцёла і, у прынцыпе, трэба казаць пра іх як чацвёртую – нароўні з каталіцызмам, праваслаўем і пратэстантызмам – форму быцця Касцёлам”, - лічыць кардынал Кох. Ён адзначыў, што пяцідзесятніцкія рухі характарызуюцца значнай дыстанцыраванасцю да Папы і Каталіцкага Касцёла.

Іерарх спаслаўся таксама на стан дыялогу з іншымі Цэрквамі і рэлігіямі. У выпадку лютэран, гаворка ідзе пра дасягнення агульнай пазіцыі ў пытанні разумення Касцёла, Эўхарыстыі і аўтарытэту Касцёла. Экуменічны дыялог з Праваслаўнымі Царквамі “блакуецца ўнутрыправаслаўнай напружаннасцю”, але ёсць надзея на Усеправаслаўны Сабор 2016 года. Калі казаць пра адносіны Каталіцкага Касцёла з юдаізмам, яны, як адзначыў кардынал Кох, настолькі стабільныя, што можна сумесна абмяркоўваць выклікі, праблемы і іх рашэнні.








All the contents on this site are copyrighted ©.