2015-08-21 16:03:00

11 тон прадуктаў сабрана на “ЕХРО 2015” для бедных


Больш за 11 тон прадуктаў харчавання было сабрана валанцёрамі міланскага аддзялення “Caritas” на Сусветнай выставе “ЕХРО 2015”. Ініцыятыва з’яўляецца часткай кампаніі супраць марнавання ежы. Прадукты з супермаркета, размешчанага на тэрыторыі экспазіцыйнага цэнтру, у якіх мінае тэрмін захоўвання, і якія маглі б апынуцца ў сметніку, збіраюцца дабраахвотнікамі дабрачыннай арганізацыі. Іншыя, прадстаўленыя на выставе асобы і фірмы, таксама прымяюць удзел у зборы харчавання.

З сабраных прадуктаў каля 40 павароў гатуюць высокаякасную ежу, якая распаўсюджваецца праз сталоўкі “Caritas” і іншыя дабрачынныя структуры Міланскай архідыяцэзіі.

“Барацьба з марнатраўствам можа стаць спадчынай “ЕХРО”, - так пракаментаваў акцыю Лучана Гуалецы, намеснік дырэктара міланскай “Caritas” і прадстаўнік гэтай арганізацыі на Сусветнай выставе.








All the contents on this site are copyrighted ©.