2015-08-19 14:39:00

Прэзідэнт Кубы сустрэўся з арцыбіскупам Гаваны


Прэзідэнт Кубінскай Рэспублікі Раўль Кастра сустрэўся з арцыбіскупам Гаваны кардыналам Хаймэ Артэгай, з нагоды маючага адбыцца ў верасні 2015 г. візіту Святога Айца на востраў. Адпаведнае паведамленне было перададзена газетай “Granma” – афіцыйным друкаваным органам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы, мясцовым тэлебачаннем і праз твітэр-акаунт самаго Раўля Кастра.

Удзельнікі сустрэчы, якая прайшла 18 жніўня 2015 г. у “сардэчнай” атмасферы, “абмеркавалі падрыхтоўку да візіту на Кубу Яго Святасці папы Францішак і аспекты, якія ўяўляюць агульную цікавасць у адносінах паміж кубінскай дзяржавай і Каталіцкім Касцёлам на Кубе”, гаворыцца ў паведамленні.

Папа Францішак наведае востраў 19-22 верасня 2015 г., пасля чаго накіруецца ў ЗША. Падарожжа будзе ўключаць дыяцэзію Ольгін, сталіцу краіны Гавану, Сант’яга-дэ-Куба і марыйны санктуарый у Кобрэ, які наведалі і два яго папярэднікі, Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.