2015-08-18 12:30:00

“Pro life” папрасіў Святога Айца не ісці на саступкі


Больш за 400 тыс. вернікаў, у тым ліку 105 біскупаў і кардынал Лео Бёрк, падпісаліся пад лістом арганізацый “Pro life” і рухаў свецкіх католікаў да папы Францішка. Як паведаміла агенцтва “AsiaNews”, яны заклікалі не ісці на нават самыя найменшыя маральныя саступкі ў вучэнні і душпастырстве разведзеных людзей, якія жывуць у паўторных несакрамэнтальных саюзах, і гомасексуалістаў, паколькі гэта мела б “катастрафічныя наступствы”.

У лісце нагадваецца, што сакрамэнтальнае сужэнства, гэта адзіны спосаб пераадолець “ідэалагічны каланіялізм”, які пашыраецца ў свеце. Зварот да Пантыфіка – гэта меркаванне перад кастрычніцкім Сінодам Біскупаў, прысвечаным пытаннях сям’і і сужэнства.

Петыцыя на некалькіх мовах будзе адкрытая да падпісання ў інтэрнэце да сярэдзіны верасня. Сярод яе ініцыятараў, 47 філіпінскіх арганізацый “Pro life”. Разам са сваротам перад Сінодам, гэтыя групы таксама распаўсюджваюць брашуру пад назвай “Найбольш важны пункт гледжання на карысць сям’і”. Сярод аўтараў публікацыі, здзейсненай у форме ста пытанняў і адказаў, біскупы Альда Сілу-Паготу з Бразіліі, Роберт Ваза са Злучаных Штатаў і Атаназіус Шнайдэр з Казахстана. Тэмы былі падрыхтаваны на падставе “Instrumentum Laboris” – падрыхтоўчага дакументу да прац біскупскай асамблеі.

IV Генеральная Асамблея Сіноду Біскупаў пройдзе 4-25 кастрычніка 2015 г. на тэму “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце”. Афіцыйны працоўны дакумент – “Instrumentum Laboris” – быў прадстаўлены ў Ватыкане 23 чэрвеня 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.