2015-08-17 13:46:00

Балівія: пасля візіту Папы палепшаны ўмовы ў турмах


Дзякуючы пасярэдніцтву папы Францішка, які 10 ліпеня 2015 г. сустрэўся з дэлегатамі турмаў Балівіі, падчас свайго Апостальскага візіту ў гэту краіну, урадам былі павялічаны выдаткі на штодзённае ўтрыманне асобаў у пенітэнцыярных установах. Калі раней яны складалі 6,60 балівіянаў, то з жніўня 2015 г. былі падняты да 8 балівіянаў, што прыкладна адпавядае 1 еўра. Акрамя таго, балівійскія ўлады паабяцалі ўнесці станоўчыя змены ў сістэму аховы здароўя зняволеных.

“Падчас сустрэчы дэлегатаў турмаў у балівійскай турме “Палмасола” да Пантыфіка звярталася просьба аб заступніцтве”, - адзначыў кіраўнік пенітэнцыярнай сістэмы Балівіі Хорхэ Лопэс. Паводле яго слоў, пасля візіту Святога Айца пачалася праца з адказнымі асобамі ва ўрадзе, каб адказаць на патрабаванне паляпшэння ўмоваў утрымання зняволеных. З гэтай мэтай было вырашана павялічыць выдаткі на штодзённае ўтрыманне. У турмах Балівіі знаходзяцца каля 13,5 тыс. асуджаных. 








All the contents on this site are copyrighted ©.