2015-08-13 13:33:00

Кардынал: католікі не павінны паддавацца спакусе разводу


Касцёл у Еўропе не з’яўляецца маналітным. Многія польскія біскупы не думаюць так, як многія з нямецкіх іерархаў, заўважыў кардынал Крыстаф Шонбарн, адказваючы на пытанне аб магчымасці гарачых дыскусій паміж біскупамі, адносна навучання Касцёла аб сужэнстве. У інтэрв'ю амерыканскаму штотыднёвіку “National Catholic Register” арцыбіскуп Венскі звярнуў увагу на патрэбу ў адкрытай і паважлівай дыскусіі на гэту тэму. У той жа час, ён падкрэсліў, што падчас мінулагодняй сесіі Сінода Біскупаў, меркаванні каталіцкіх іерархаў не былі настолькі супрацьлеглымі, як іх нярэдка прадстаўлялі СМІ.

У размове з амерыканскімі журналістамі кардынал Шонбарн пажадаў, каб Сінод Біскупаў, які пройдзе ў кастрычніку 2015 г., моцна заклікаў католікаў не паддавацца спакусе разводу. Разводы з’яўляюцца вялікім няшчасцем для грамадства, а ў першую чаргу для дзяцей. 








All the contents on this site are copyrighted ©.