Адбылася ўрачыстая цырымонія інтранізацыі новага кіраўніка Армянскай Каталіцкай Царквы – епіскап Грыгор Бэрдас ХХ стаў Патрыярхам Кілікіі армян-католікаў. Інтранізацыя прайшла 9 жніўня 2015 г. у патрыяршай рэзідэнцыі, манастыры Змар у Ліване. Падчас яе епіскапы Армянскай Каталіцкай Царквы ўручылі новаабранаму Патрыярху сімвал пастырскага служэння архіерэя – пастарал, а затым суправадзілі яго на патрыяршы пасад, прызнаючы за ім ролю “Айца і главы” Кілікійскай Царквы армянскіх католікаў.
Акрамя шматлікіх вернікаў у цырымоніі прынялі ўдзел Каталікос Вялікага Дома Кілікіі Арам І, Сірыйскі Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацый Юзаф ІІІ, Патрыярх Антыёхійскай Праваслаўнай Царквы Іаан Х, Патрыярх Копцкай Каталіцкай Царквы Ібрагім Ісаак Сірак і прадстаўнік Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ. У цырымоніі таксама прынылі ўдзел: Апостальскі нунцый у Сірыі, арцыбіскуп Марыё Дзэнары і Апостальскі нунцый у Ліване, арцыбіскуп Габрыэле Кача.
All the contents on this site are copyrighted ©. |