2015-08-11 13:04:00

Абвешчана тэма Сусветнага дня супакою 2016


“Перамагчы абыякаваць і выйграць мір”, - пад такой тэмай, згодна з рашэннем папы Францішка, 1 студзеня 2016 г. будзе адзначацца Сусветны дзень супакою. У спецыяльным пасланні Папскай рады “Iustitia et pax”, апублікаваным 11 жніўня 2015 г., гаворыцца, што “абыякаваць у адносінах да язваў нашага часу – гэта адна з галоўных прычын адсутнасці міру ў свеце”. 

“Абыякавасць сёння часта звязана з рознымі формамі індывідуалізму, якія правакуюць ізаляцыю, некультурнасць, эгаізм, і як наступства, бездзейнасць”. Павелічэнне інфармацыі, само па сабе, не азначае павелічэння ўвагі да праблем, калі не суправаджаецца адкрытасцю сумленняў на салідарнасць. Каб перамагчы абыякаваць важным з’яўляецца ўклад сем’яў, настаўнікаў, выхавацеляў, культурных работнікаў і СМІ, інтэлектуалаў і мастакоў. “Абыякавасць можна перамагчы толькі разам адказаўшы на гэты выклік”, - гаворыцца ў ватыканскім дакуменце.

Папская рада нагадала, што за мір трэба змагацца: “ён не з’яўляецца дабром, якое здабываецца без высілкаў, без навяртання, без крэатыўнасці і параўнання”. Важнай з’яўляецца “сэнсібілізацыя” і выхаванне пачуцця адказнасці перад абліччам праблем, якія прычыняюць боль чалавечай сям’і: фундаменталізмам і звязанымі з ім забойствамі, пераследам па рэлігійных і этнічных прыкметах, карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, войнамі і драмай бежанцаў і вымушаных мігрантаў. Неабходна ўмацаванне культуры павагі да закона і навучанне дыялогу і супрацоўніцтву. Гэта фундаментальныя формы “канструктыўнай рэакцыі”. У Ватыкане заклікаюць будаваць мір на планеце дзень за днём перамагаючы абыякавасць, выразам якой, напрыклад, з’яўляюцца розныя формы рабства. 

Пасланне на Сусветны дзень супакою 2016 г. – гэта заклік да ўсіх людзей добрай волі, асабліва тых, хто працуе ў сферы адукацыі, культуры і СМІ, дзейнічаць згодна з уласнымі магчымасцямі і лепшымі памкненнямі дзеля супольнага будавання свету больш адказнага і міласэрнага, а гэта значыць, больш свабоднага і справядлівага.








All the contents on this site are copyrighted ©.