2015-08-09 13:25:00

Пантыфік заклікаў да забароны атамнай зброі


Да забароны атамнай зброі заклікаў папа Францішак 9 жніўня 2015 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Святы Айцец нагадаў, што 70 гадоў таму адбылося жудаснае атамнае бамбардзіраванне японскіх гарадоў: Хірасімы і Нагасакі. “На адлегласці ў шмат гадоў, гэта трагічнае здарэнне датэтуль абуджае жах і агіду. Яно стала сімвалам вялізарнай знішчальнай моцы чалавека, калі памылковым чынам выкарыстоўвае дасягненні навукі і тэхнікі, і пастаянным папярэджаннем чалавецтву, каб назаўсёды адмовілася ад вайны і забараніла атамную зброю і любыя іншыя віды зброі масавава знішчэння”, - сказаў Папа.

Францішак заўважыў, што сумная гадавіна бамбардзіравання Хірасімы і Нагасакі, з’яўляецца заклікам да малітвы і дзейнасці на карысць міру, пашырэння ў свеце этыкі братэрства і атмасферы мірнага суіснавання паміж народамі. “Няхай з кожнага кутку зямлі ўзнясецца адзіны голас: “Не – вайне! Не – насіллю! Так – дыялогу! Так – міру! З вайной заўсёды праігрываюць! Адзіны спосаб выграць вайну – не ваяваць!”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.