2015-08-08 12:37:00

Францішак накіраваў легатаў на некаторыя ўрачыстасці


Папа Францішак прызначыў некалькі сваіх спецыяльных пасланнікаў на ўрачыстасці, якія адбудуцца ў бліжэйшыя дні ў розных частках свету. Згодна з рашэннем Святога Айца, арцыбіскуп Загрэба кардынал Ёсіп Бажаніч, стане яго легатам на святкаванні 300-годдзя санктуарыя Маці Божай у Сіньі, у паўднёвай частцы Харватыі. Урачыстасці тут пройдуць 15 жніўня 2015 г. 

У гэты самы дзень, у французскім Страсбургу, адбудзецца святкаванне 1000-годдзя заснавання катэдральнага касцёла. У якасці папскага легата на ўрачыстасць прыбудзе кардынал Пол Пупар, былы старшыня Папскай рады па культуры.

Пантыфік таксама прызначыў кардынала Андрэ Вэн-Труа, арцыбіскупа Парыжу, сваім спецыяльным пасланнікам на кансэкрацыю новага катэдральнага касцёла ў дыяцэзіі Крэтэй, якая адбудзецца 20 верасня 2015 г. 

Некалькі дзён таму Папа прызначыў кардынала Дзяржсакратар Пьетра Параліна сваім легатам на святкаванне 500-годдзя евангелізацыі Усходняга Тымору – невялікай астраўной дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта ўрачыстасць пройдзе ў сталіцы краіны Дылі 15 жніўня 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.