2015-08-08 11:45:00

Кардынал пра сродак ад святарскага песімізму


З нагоды Года Міласэрнасці біскупы павінны набліжаць святарам харызмат св. Яна Марыі Віянэя, лічыць прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле. Пурпурат назваў прыклад гэтага святога сапраўдным супрацьядзем для святароў, якія паддаюцца песімізму. Пробашч з Арс працаваў не ў менш  складаных умовах, чым многія сучасныя святары, але нягледзячы на гэта яго праца прыносіла добрыя плёны. Вялікую ролю ў гэтым сыгралі малітва і любоў.

У інтэрв’ю штотыгодніку “Famille Chrétienne” кардынал Уэлле нагадаў, што ў першыя гады свайго святарскага служэння св. Ян Марыя Віянэй быў нудным прапаведнікам. Ён, аднак, прамаўляў да людзей сваёй малітвай, тым як цэлебраваў Эўхарыстыю. У такім кантэксце кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што хрысціянства заўсёды развівавалася дзякуючы асобам, якія адказвалі на Божае пакліканне ў экстрэмальных умовах.

Пакутуючым ад недахопу пакліканняў французскім вернікам кардынал Уэлле параіў інтэнсіўна маліцца, на падабенства пробашча з Арс. У любым выпадку нельга разглядаць актуальны крызіс у якасці благаслаўлення, нагоды для таго, каб свецкія вернікі ўзялі на сябе ролю духоўных асоб. Роля свецкіх – іншая, заўважыў пурпурат , а менавіта – быць прысутнымі, як хрысціяне ў сваім штодзённым жыцці.








All the contents on this site are copyrighted ©.