2015-08-08 15:27:00

Афрыканскі іерарх пра візіт Папы ў ЦАР


Падчас свайго лістападаўскага візіту ў Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку папа Францішак наведае сталічную мячэць, разбураную два гады таму падчас крывавых сутыкненняў паміж “Антыбалакой” – узброеннымі атрадамі хрысціян і вызнаўцаў іншых мясцовых традыцыйных вераванняў і ісламскімі паўстанцамі групоўкі “Селека”. Тут Папа звернецца да рэлігійных лідэраў і вернікаў, каб сказаць, што вайна не можа здзейсняцца на рэлігійнай глебе і закліча да будавання міру. Пра падрабязнасці візіту Пантыфіка ў афрыканскую краіну, якая яшчэ год таму была пагружана ў драматычны грамадзянскі канфлікт, распавёў тэлебачанню італьянскага епіскапату “TV2000” арцыбіскуп Бангуі Дьёдон Нзапалаінга. 

Паводле папярэдніх прагнозаў, Папа наведае Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку 29-30 лістапада 2015 г. У праграму візіту плануецца ўключыць Эўхарыстыю на сталічным стадыёне, сустрэчу з духавенствам у мясцовай катэдры, малітоўнае чуванне з моладзю і экуменічную сустрэчу ў пратэстанскім універсітэце.








All the contents on this site are copyrighted ©.