2015-08-07 10:39:00

Скульптуры ў Ватыканскіх садах ачысцяць лазерам


Каля 600 скульптур з Ватыканскіх садоў набудуць сваю першапачатковую прыгажосць дзякуючы рэстаўрацыі з выкарыстаннем гальміевага лазера, таго самага, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, напрыклад для барацьбы з камянямі ў нырках ці хірургічных маніпуляцый у мягкіх тканях.

Гальміевы лазер будзе выкарыстаны для рэстаўрацыі ватыканскіх скульптур упершыню. Гэта тэхналогія дазволіць ачысціць паверхні, многія з якіх з’яўляюцца часткай фантанаў, не наносячы ім пашкоджанняў, распавёў прафесар Ульдэрыка Сантамарыя, кіраўнік лабараторыі дыягностыкі Ватыканскіх музяў.

Адной з перавагаў выкарыстання лазернага метаду рэстаўрацыі з’яўляецца яго экалагічнасць і хуткасць. Выкарыстанне хімічных сродкаў, па прычыне іх таксічнасці, было б шкодным для асяроддзя Ватыканскіх садоў, працаўнікоў і наведвальнікаў, адзначыў спецыяліст. Ён падкрэсліў, што з дапамогай лазера будуць ачышчаны 570 твораў мастацтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.