2015-08-07 11:50:00

Папскі прадстаўнік на 75-годдзі супольнасці Тэзэ


Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству прыме ўдзел у вялікай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца 9-16 жніўня 2015 г. у французскім мястэчку Тэзэ. Форум пройдзе ў памяць аб заснавальніку аднайменнай экуменічнай супольнасці, браце Ражэ, які загінуў 10 гадоў таму – 16 жніўня 2005. Акрамя таго, сёлета ўспамінаюцца яшчэ дзве важныя даты, звязаныя з яго асобай: 100-годдзе нараджэння і 75-годдзе заснавання супольнасці.

Праграма мерапрымства вельмі начычасная. Акрамя прадстаўніка Папы, да моладзі сабранай на форум, звернуцца: генеральны сакратар Экуменічнай Рады Цэркваў пастар Олаф Твейт, віцэ-старшыня Канферэнцыі Цэркваў Еўропы Мітрапаліт Эмануэль, старшыня французскага епіскапату арцыбіскуп Марсэля Жорж Панцье, іншыя каталіцкія іерархі і лідэры пратэстанскіх супольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.