2015-08-07 16:29:00

Пантыфік нагадаў моладзі аб важнасці дыялогу


Адважна крочыць праз жыццё, не баяцца канфліктаў і давяраць Езусу, які прыходзіць у Эўхарыстыі заклікаў папа Францішак прадстаўнікоў Эўхарыстычнага моладзевага руху – аб’яднання, якое дзейнічае пад кіраўніцтвам Таварыства Езуса ў 56 краінах свету. 7 жніўня 2015 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 1500 членаў гэтага руху, у рамках святкавання яго 100-годдзя.

Святы Айцец, адказваючы на пытанні моладзі, заўважыў, што ў штодзённым жыцці – жыцці грамадства і сем’яў – заўсёды прысутнічаюць напружанасці і канфлікты. Яны існуюць там, дзе ёсць жыццё, а няма іх толькі на могілках.  Папа заахвоціў глядзець на канфлікты, як на шанец для асабістага развіцця, развіцця ўласнай мужнасці. “Малады чалавек павінен мець гэту цноту мужнасці. Малады чалавек без мужнасці – гэта малады старык”, - сказаў ён. Інсуючыя напружанасці Францішак заклікаў вырашаць з дапамогай дыялогу, дзялення ўласнымі думкамі. У той жа час ён адзначыў, што не трэба спецыяльна іх шукаць і трываць у іх. 

Каб мець пазітыўнае значэнне канфлікт павінен быць скіраваны на еднасць, ўшаноўваць тоеснасці розных грамадскіх груп. У адваротным выпадку, адбываюцца войны і здзейсняюцца гвалтоўныя акты.

Гаворачы аб жыцці ў сям’і, Папа заклікаў моладзь з пашанай адносіцца да пажылых і старэйшых людзей, часцей размаўляць з імі. Паводле Святога Айца, юнакі і дзяўчаты павінны спрыяць памяншэнню напружанасцяў, існуючых у сем’ях.

Францішак заахвоціў моладзь развіваць сяброўскія адносіны з Хрыстом, які адарае сапраўдным спакоем. Езуса можам спаткаць на малітве, у Эўхарыстыі, у штодзённым жыцці, адказным выкананні ўласных абавязкаў, аказанні дапамогі патрабуючым, нагадаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.