2015-08-06 11:08:00

На Філіпінах паставілі спектакль пра Францішка


“З Рыма ў Таклабан – папа Францішак з любоўю”, гэта назва тэатральнага прадстаўлення, падрыхтаванага маладым філіпінскім прадзюсерам Розай Кабрэра. Пастаноўка заснавана на тэкстах выступленняў Святога Айца падчас яго пілігрымкі на Філіпіны у 2015 г. Як сказала сама прадзюсер, Францішак прывёз нам “пасланне любові, спагады і міласэрнасці”.

Тэатральная трупа сваімі адрасатамі лічыць маладых людзей з Таклабан, гораду, які перажыў тайфун Хаян, што забраў 6 300 жыццяў. Папа наведаў яго падчас студзеньскага падарожжа. Цяпер філіпінскія творцы хочуць, каб праз іх прадстаўленне словы Францішка дасягнулі самага шырокага кола моладзі.

Як кажуць удзельнікі праекта, “мільёны філіпінцаў захапляюцца Папам і яго візіт меў вельмі вялікае значэнне для многіх людзей”. У прадстаўленні тыя, хто перажыў катаклізм сустракаюцца са Святым Айцом, які іх суцяшае.








All the contents on this site are copyrighted ©.