2015-08-05 14:11:00

Кардынал Мюлер: новыя рашэнні без змены вучэння


У дэбатах перад кастрычніцкім Сінодам Біскупаў аб сям’і актыўна прымае ўдзел кардынал Герхард Людвіг Мюлер. У інтэрв’ю “katholisch.de”, афіцыйнаму парталу Каталіцкага Касцёла ў Германіі, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння выказаўся аб бягучых праблемах. Іерарх прызнаў, што пытанні, звязаныя з сужэнствам і сям’ёй, асабліва актуальныя сёння. На яго думку, варта “дапамагчы людзям зразумець, які сэнс мае ўступленне ў шлюб і такога роду сувязь – у тым ліку і публічная – з іншым чалавекам”. Таму “асаблівага паглыблення патрабуе падрыхтоўка да сужэнства і душпастырская апека сужэнстваў”. Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі адзначыў, што “Касцёл павінен нанова надаць увагу сям’і, а сям’я павінна зноў адкрыцца для Касцёла”.

Адказваючы на пытанне аб падыходзе Касцёла да людзей у “цяжкіх сітуацыях” жыцця, кардынал Мюлер сказаў, што “восеньскі Сінод Біскупаў сутыкнецца з выклікам знайсці душпастырскія рашэнні без змены слоў Езуса і пабудаваным на іх вучэнні Касцёла”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.