2015-08-05 15:48:00

Да візіту Папы ў ЗША рыхтуецца адмысловы аплет


Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША паведаміла, што ад 15 верасня 2015 г. стане даступным аплет для смартфонаў і таблетаў, дзякуючы якому можна будзе ў прамым эфіры сачыць за візітам папы Францішка ў Злучаныя Штаты. Пантыфік наведае гэту краіну 22-27 верасня 2015 г. Аплет будзе даступным на англійскай і іспанскай мовах і дапаможа глядзець відэа-трансляцыі, чытаць актуальныя навіны і праглядаць фота матэрыялы.

Святы Айцец прыляціць у Вашынгтон 22 верасня 2015 г.. Тут ён сустрэнецца з Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, звернецца з прамовай да членаў Кангрэсу і узначаліць кананізацыю бл. Хупінера Сьеры. З 24 верасня ён будзе знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Тут Пантыфік выступіць з прамовай на форуме ААН, наведае школу ў Гарлеме і будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў спартыўнай зале Мэдысан-Сквер-Гардэн. 26-27 верасня Папа будзе ўдзельнічаць у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў Філадэльфіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.