2015-07-30 12:54:00

ЗША: візіт Папы прывёў да змен у рэгламенце Кангрэсу


У сувязі з візітам папы Францішка ў Кангрэсе ЗША ў канцы верасня 2015 г. былі зменены правілы наведвання гэтага заканадаўчага органу. З-за невялікай колькасці месцаў дэпутаты 28 ліпеня 2015 г. пазбавілі прывілею вольнага ўваходу ў Кангрэс яго былых членаў.

Улічваючы вялікую цікавасць да выступлення Папы 24 верасня, падчас яго падарожжа ў ЗША, Палата прадстаўнікоў абмежавала колькасць катэгорый людзей, якія маюць права доступу ў Кангрэс, з 17 да 11. Такім чынам, цяпер сюды свабодна могуць увайсці выбарныя прадстаўнікі і сенатары, Прэзідэнт, Віцэ-прэзідэнт, суддзя Вярхоўнага суда і супрацоўнікі Кангрэсу. Спікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бонэр, тым не менш, пакідае за сабой права дапаўняць спіс запрошаных.

Застаецца адкрытым пытанне, ці Барак Абама будзе асабіста прысутнічаць падчас гістарычнага візіту Папы. Прэзідэнты ЗША звычайна прыходзяць у Кангрэс толькі для штогадовых зваротаў да нацыі на пленарным пасяджэнні.








All the contents on this site are copyrighted ©.