2015-07-30 11:01:00

Асабісты ўрач Папы адпраўлены ў адстаўку


Папа Францішак скончыў супрацоўніцтва са сваім асабістым урачом. 61-гадовы італьянскі спецыяліст Патрыцыа Паліска заканчвае сваю працу ў гэтай якасці, а таксама на пасадзе кіраўніка ватыканскай медыцынскай службы, у канцы ліпеня, заявілі ў Ватыкане. Ты не менш, Паліска застаецца асабістым урачом Бэнэдыкта XVI і далей будзе працаваць у Ватыкане як кардыёлаг, удакладніў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. Гэта нармальная працэдура, дадаў святар. Італьянскі медык быў асабістым урачом Пантыфіка на працягу пяці гадоў, і яго праца высока цэніцца ў Ватыкане.
 
Патрыцыа Паліска суправаджаў папу Францішка падчас яго нядаўняга падарожжа ў Паўднёвую Амерыку. Ён стаў асабістым урачом Бэнэдыкта XVI у чэрвені 2009 г. і не перастаў ім быць пасля абрання Францішка. Хто стане яго пераемнікам пакуль не вядома.
 
Кіраванне ватыканскай медыцынскай службай да гэтага часу звычайна было звязана з функцыяй папскага асабістага ўрача. Не выключана, аднак, што цяперашні Пантыфік падзеліць гэтыя дзве пасады.








All the contents on this site are copyrighted ©.