2015-07-30 15:19:00

Апостальская Сталіца на Венецыянскім кінафестывалі


Апостальская Сталіца ўпершыню ў гісторыі будзе прымаць удзел у Венецыянскім кінафестывалі. У рамках пазаконкурснай праграмы тут будзе прадстаўлены дакументальны фільм Ватыканскага тэлевізійнага цэнтру “Самае маленькая армія ў свеце”, прысвечаны Папскай швейцарскай гвардыі. 

Рэжысёрам стужкі выступіў італьянец Джанфранка Панонэ. У сваёй працы ён імкнуўся паказаць не толькі гісторыю і традыцыі, звязаныя з папскім войскам, але, у першую чаргу, штодзённае жыццё маладых людзей, якія прысвяцілі сябе службе Святому Айцу: іх прабыванне ў Рыме, размовы, меркаванні, сумневы. На думку рэжысёра, фільм не носіць “хвалебнага” характару, а адлюстроўвае нармальнае жыццё людзей, што і паспрыяла яго абранню для паказу на кінафестывалі ў Венецыі. 








All the contents on this site are copyrighted ©.