Апостальская Сталіца больш не з’яўляецца членам міжрэлігійнага аб’яднання супраць гандлю людзьмі “Global Freedom Network”, стварэнне якога было ініцыявана аўстралійскім бізнесменам Эндру Форэстам. Дакладныя прычыны выхаду Святога Пасаду з арганізацыі не павядамляюцца, але гэта было зроблена, каб пазбегнуць “інструменталізацыі” з боку прадпрымальніка, заўважыў канцлер Папскай акадэміі навук біскуп Марчэла Санчэс Саронда. “Бізнесмен мае поўнае права зарабляць грошы, але не выкарыстроўваючы Папу”, - дадаў ён.
“Global Freedom Network” пачала сваю дзейнасць 17 сакавіка 2014 г. з мэтай аб’яднання рэлігійных супольнасцяў супраць феномену сучаснага рабства, прадстаўленага прастытуцыяй, прымусовай працай, гандлем органамі. Адпаведнае пагадненне было падпісана ў Ватыкане.
Праз некалькі месяцаў, у рамках дзейнасці аб’яднання, у прысутнасці папы Францішка ў Ватыкане, прадстаўнікамі розных рэлігій – хрысціянства, іслама, юдаізма, індуізма, была падпісана супольная дэкларацыя.
All the contents on this site are copyrighted ©. |