2015-07-28 13:02:00

Моладзь масава рэгіструецца для ўдзелу у СДМ-2016


Ужо 250 груп з усяго свету выказалі жаданне ўдзельнічаць у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у 2016 г. у польскім Кракаве. За 24 гадзіны ад пачатку рэгістрацыі свой удзел пацвердзілі 45 тыс. маладых людзей. Цікава, што сярод груп першай зарэгістравалася 55-асабовая супольнасць з іспанскай Севіллі. У надышлі заявы з Ганконгу, Палестыны, Паўднёвай Карэі, Трынідаду і Табага, Конга, Белізу і Канады.

Сістэма рэгістрацыі працуе на пяці мовах: польскай, англійскай, італьянскай, іспанскай і французскай. На гэтых мовах валанцёры з Італіі, Бразіліі і Польшчы даюць інфармацыю па электроннай пошце і тэлефоне. Рэгістрацыя ажыццяўляецца на сайце з дапамогай сістэмы, створанай у супрацоўніцтве з Папскай радай па справах свецкіх. 

Першы этап, гэта просьба аб рэгістрацыі макрагрупы – групы да 5 тыс. чалавек. Гэта заява павінна быць зацверджана рэгістрацыйнай секцыяй Сусветных дзён моладзі. Пасля пацвярджэння рэгістрацыі групы, яе кіраўнік можа дадаць інфармацыю аб ёй: падзел на падгрупы і імёны апекуноў, а таксама выбраць адпаведны Пакет пілігрыма і неабходныя паслугі, звязаныя з пражываннем і харчаваннем. Кожны зарэгістраваны пілігрым будзе мець доступ да бясплатнага карыстання грамадскім транспартам, забяспечаны медыцынскай страхоўкай і атрымае заплечнік пілігрыма.

Рэгістрацыя пачалася 26 ліпеня 2015 г. Першым ёй скарыстаўся папа Францішак, які клікам у сістэме заахвоціў маладых людзей да пілігрымкі ў Кракаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.