Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, па ўзгадненні з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, членамі Біскупскай камісіі па справах Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў г. Пінску, з дня 25 ліпеня 2015 г. вызваліў кс. Яна Саламона з выканання абавязкаў рэктара гэтай духоўнай установы ў сувязі з неаднаразовай просьбай святара, скіраванай як да цяперашняга біскупа Пінскай дыяцэзіі, так і да яго папярэдніка.
Новым рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Пінску прызначаны кс. Андрэй Рылка, паведамляе сайт Каталіцкага Касцёла ў Беларусі www.catholic.by.
All the contents on this site are copyrighted ©. |