2015-07-24 14:00:00

Францішак: будучыня Касцёла – у Азіі


Будучыня Касцёла – у Азіі, лічыць папа Францішак. Яго словы зацытаваў кардынал Луіс Антоніа Тагле з Філіпін падчас канферэнцыі ў Папскім атэнэўм філасофіі, тэалогіі і кананічнага права ў індыйскім горадзе Бангалор. 58-гадовы арцыбіскуп Манілы прызнаўся, што ён прасіў Святога Айца звольніць яго з прыняцця пасады старшыні “Caritas Internationalis” і Каталіцкай біблійнай федэрацыі, але Францішак запярэчыў і сказаў, што жадаў даверыць гэтыя абавязкі менавіта некаму з азіяцкага кантынента, таму што там “будучыня Касцёла”.

Кардынал Тагле адзначыў, што гаворка не ідзе аб нейкай асаблівай годнасці. Хутчэй, гэта “прароцтва і вялікі выклік”, а таксама вялікая адказнасць і “вялікая місія”. Ён дадаў, што католікі ў Азіі вельмі сур’ёзна ставяцца да сваёй місіі, спрабуюць знайсці спосабы ўнесці свой уклад у жыццё Касцёла ва ўсім свеце праз рэфлексію і канкрэтныя ініцыятывы.

Філіпінскі іерарх адзначыў, што Касцёл усё больш накіраваны ў бок Азіі, Афрыкі і Акіяніі. “Месцы вялікіх пакут і болю сталі цэнтрам цяжару жыцця і рэфлексіі Касцёла”, - сказаў кардынал Тагле.








All the contents on this site are copyrighted ©.