2015-07-22 12:33:00

Святы Пасад разлічвае на СДМ-2016 у Кракаве


Сакратар Папскай рады па справах свецкіх, біскуп Ёзэф Клеменс спадзяецца, што Сусветныя дні моладзі ў 2016 г. у Кракаве “абновяць” ідэю гэтых моладзевых сустрэч. “Як бы ні было – гэта сёння найбуйнейшы душпастырскі праект у Паўсюдным Касцёле”, - адзначыў ён у інтэрв’ю нямецкаму інтэрнэт-парталу “katholisch.de”. Ураджэнец Германіі, біскуп Клеменс адказвае ў Папскай радзе за арганізацыю Сусветных дзён.

Міласэрнасць – што з’яўляецца галоўнай тэмай форуму – не проста данесці да маладых людзей, лічыць іерарх. “Але я думаю, што ніколі не бывае зашмат паўтараць гэту асноўную ідэю Евангелля і нам удасца наблізіць яе таксама моладзі”, - сказаў ён. Біскуп натхнёны тым, што Кракаў “прыгожы і прывабны горад”, які знаходзіцца побач з радзімай св. Яна Паўла II.

Сусветныя дні моладзі ў Кракаве пройдуць 26-31 ліпеня 2016 г. пад дэвізам: “Шчаслівыя міласэрныя”. Арганізатары спадзяюцца, што ў св. Імшы, якую на заканчэнне форуму ўзначаліць папа Францішак, прымуць удзел каля 2 млн. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.