2015-07-21 12:55:00

“Саміт сумленняў” сабраў рэлігійных лідэраў свету


Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І, старшыня Папскай рады „Iustitia et Pax”, кардынал Пітэр Тарксан і дырэктар па міжрэлігійных справах Амерыканскі яўрэйскага кангрэсу, рабін Давід Розэн прымаюць удзел 21 ліпеня 2015 г. у Парыжы у “Саміце сумленняў”. Ён павінен падрыхтаваць грамадскую думку да канферэнцыі ААН па змене клімату, якая будзе праходзіць у сталіцы Францыі з 30 лістапада па 11 снежня 2015 г.

Саміт з удзелам больш чым 40 рэлігійных і палітычных дзеячаў адкрыюць Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, Прэзідэнт Ірландыі Майкл Хігінс, Прынц Манака Альберт, былы Генеральны сакратар ААН Кофі Анан. На м выступіць, у прыватнасці, Андрэа Рыкардзі, заснавальнік Супольнасці св. Эгідзія.

У канцы сустрэчы будзе абвешчаны “Заклік сумленняў па клімаце”, адрасаваны ўсім, хто возьме ўдзел у перамовах на гэту тэму падчас Парыжскай канферэнцыі. Падкрэсліваецца неабходнасць мабілізацыі ўсіх жыхароў планеты для абмежавання глабальнага пацяплення. “Час не церпіць. Гэта ўжо не пытанне экалагічнае, эканамічнае ці сацыяльнае. Тут на кон пастаўлена будучыня чалавецтва”, заявілі арганізатары саміту.








All the contents on this site are copyrighted ©.